Сёлета ў ходзе ўступнай кампаніі не было выяўлена сур'ёзных парушэнняў
Сёлета ў ходзе ўступнай кампаніі ўпершыню не было выяўлена сур’ёзных правапарушэнняў. Аб гэтым паведаміў 25 жніўня на
Паводле яго слоў, увядзенне ў Беларусі сістэмы цэнтралізаванага тэставання дазволіла «практычна выключыць праяўленні карупцыі».
Сёлета, дадаў Рубінаў, быў толькі адзін выпадак, які ўскосна тычыўся паступлення: дырэктар адной з сярэдніх школ Полацка прымусіў настаўнікаў перапісаць школьныя журналы, каб павялічыць некаторым выпускнікам сярэдні бал атэстата. Гэтая справа перададзена ў суд.
Акрамя таго, паводле звестак кіраўніка дзяржкамісіі, 18 супрацоўнікаў ВНУ і ССНУ ў ходзе ўступнай кампаніі былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.
У цэлым жа, падкрэсліў Рубінаў, сёлетняя ўступная кампанія прайшла «спакойна, у спрыяльна псіхалагічнай абстаноўцы, вострых момантаў практычна не было».
Паводле звестак Мінадукацыі, у 2010 годзе студэнтамі ВНУ ўсіх форм уласнасці сталі 92,9 тыс. чалавек (90 тыс. — у
БелаПАН