Лукашэнка заклікае менш садзіць
Як паведамляе
Лукашэнка таксама запатрабаваў «узмацніць пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ўсімі праваахоўнымі і кантрольнымі органамі, значна больш увагі надаваць таму, як забяспечваюцца правы і свабоды грамадзян».
Прэзідэнту было паведамлена пра захады, накіраваныя на папярэджанне і выкараненне правапарушэнняў. За сем месяцаў 2010 года колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў у краіне скарацілася на 11%, з іх забойстваў — на 20%, цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 12%, грабяжоў — на 14%. Таксама амаль на 13% скарацілася злачыннасць сярод непаўналетніх.
Разам з тым захоўваецца і шэраг праблем. Так, не скарачаецца рэцыдыўная злачыннасць, што сведчыць пра недахопы ў працы як органаў пракуратуры, якія абавязаныя каардынаваць працу па папярэджанні злачынстваў, так і непасрэдна органаў унутраных спраў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Захавалася на ўзроўні мінулага года і колькасць рабаванняў.
У бягучым годзе пракуратура ўзмацніла нагляд за працай суб’ектаў, надзеленых кантрольнымі паўнамоцтвамі: у іх адрас унесена 742 акты пракурорскага нагляду, 378 службовых асоб прыцягнутыя да адказнасці.
БелаПАН