Часовы павераны Эстоніі ў Беларусі трапіў у сэкс‑скандал

Источник материала:  
24.08.2010 18:44 — Новости Общества

Часовы павераны Эстоніі ў Беларусі трапіў у сэкс‑скандал

Эстонскія СМІ паведамляюць, што часовы пасольства гэтай краіны ў Мінску Хары Лахтэйн падаў у адстаўку ў сувязі з сэксуальным скандалам. 20‑гадовая жыхарка беларускай сталіцы абвінаваціла дыпламата ў дамаганнях. Міністэрства замежных справаў прыняла гэтае прашэнне аб адстаўцы.

Вечарам у панядзелак беларуска даслала ананімны ліст у розныя арганізацыі, а таксама інфармацыйныя агенцтвы, дзе апісвае сутнасць справы.

Да ліста прыкладаўся дадатак з фотаздымкамі, дзе выяўлены Лахтэйн з рознымі жанчынамі ў рэстаранах. На некаторых мужчына трымае сваіх спадарожніц за грудзі.

У лісце было пазначана, што з эстонцам дзяўчына пазнаёмілася дзесьці год таму, пасля ж «стала ахвярай яго сэксуальных дамаганняў». У знак падзякі дыпламат нібыта зрабіў дзяўчыне, а таксама яе сяброўкам, шэнгенскія візы.

Дырэктар рэстарана «Госці», дзе адпачываў Лахтэйн, Любоў Сачыўка кажа, што сапраўды на мінулым тыдні ў іх з’яўляўся дыпламат у суправаджэнне чатырох дзяўчат. Тым не менш, па словах Сачыўка, эстонец з’ехаў з рэстарана адзін.

Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт зазначыў, што рашэнне аб адстаўцы «свабодны выбар Лахтэйна». Што тычыцца фатаграфій, то ён кажа, што яшчэ нічога не даказана.

Падобны кампрамат ужо неаднаразова ўсплываў на іншых дыпламатаў, што працавалі ў Беларусі. Звычайна такія скандалы інспіруюцца спецслужбамі.

Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

←Жители Слуцкого района смогли поделиться своими проблемами с помощником Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика