У Гродне можа з’явіцца беларускамоўны клас
24.08.2010 14:15
—
Новости Общества
Да 1 верасня пройдуць сумесныя з ТБМ і аддзелам адукацыі бацькоўскія сходы.
Да канца жніўня гэтага года прадстаўнікі гродзенскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы сумесна з гарадскім аддзелам адукацыі зладзяць шэраг бацькоўскіх сходаў. На іх і вырашыцца пытанне, ці будзе сёлета створаны ў Гродне беларускамоўны клас. На сёння пададзеная толькі адна заява, паведамілі ў гарадскім аддзелам адукацыі.
Па стане на 2009 г. у Гродне і гарадах вобласці дзейнічала 5 беларускамоўных школаў. Між тым да 1995 года адукацыя была пераважна беларускамоўнай.
Падзяліцца навіной:
СП
СП