За апошнія пяць гадоў беларускія пашпарты атрымалі 20 тысяч расіян

Источник материала:  
24.08.2010 10:27 — Новости Общества
Так, у 2005–2009 гадах уладальнікамі беларускіх пашпартоў сталі амаль 20 тысячаў расейцаў, а па выніках першага паўгодзьдзя сёлета іх колькасьць ужо перавысіла 640 чалавек.

Толькі на працягу 2010 года органамі ўнутраных спраў краіны зарэгістравана амаль 8,6 тысяч грамадзян Расеі (у 2009 годзе — больш за 20,6 тыс.), якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі часова, з іх па прыватных справах — больш за 8,2 тыс., па службовых справах — 387. У гатэлях рэспублікі было зарэгістравана і пражывала больш за 110 тыс. грамадзян Расіі.

Акрамя таго, за 2010 год на сталае пражываньне ў Беларусі пакінута амаль 3,8 тысяч грамадзян Расеі (у 2009 годзе — больш за 8,6 тыс.). Усяго ж на ўліку ў органах унутраных спраў складаецца амаль 90 тысяч грамадзян Расіі, якія атрымалі дазвол на сталае пражываньне і маюць від на жыхарства ў Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Почти 20 тысяч россиян получили белорусское гражданство за последние пять лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика