Вечная памяць бязвінна загінулым
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282631827189125.jpg)
Беларусы ў катынскім лесе.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282631827236301.jpg)
Прысутныя слухаюць Галіна Андрэенкаву, намесніцу дырэктара комплекса “Катынь”.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282631827243141.jpg)
Звон мемарыяльнага комплексу.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282631827249652.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282631827255418.jpg)
Сцяна з імёнамі расстраляных.
Беларуская дэлегацыя складалася з паўсотні чалавек. Ініцыяваў паездку рух салідарнасці «Разам». У Катыні беларусы прынялі рэзалюцыю да
Як распавёў падчас вандроўкі гісторык Ігар Кузняцоў, да непасрэдных расстрэлаў у Катыні часам залічваюць усе дваццаць тысяч ахвяр бальшавіцкага тэрору тых часоў. Аднак у
Па ацэнкам беларускіх гісторыкаў, адсотак беларусаў у іншых месцах расстрэлаў складае 25–30%, аднак іх колькасць можа дасягаць 50%. Пакуль немагчыма вызначыць, хто з расстраляных па паходжанню паляк, хто этнічны беларус. Даследаванні ў гэтым накірунку не вітаюцца ні беларускімі, ні польскімі, ні расійскімі афіцыйнымі ўладамі. Яскравы паказчык — маруднае прасоўванне стварэння фільму «Катынь. Беларускі спіс» ад тэлеканалу «Белсат». Кінастужка, нягледзячы на многія затрымкі, ўжо два месяцы як гатовая, але ў эфір пакуль не выйшла. Беларускія аўтары фільму сутыкнуліся з праблемамі, якіх, напрыклад, не было падчас працы над фільмам «
«Незалежна ад нацыянальнасці, важна памятаць аб ахвярах камунізму, каб падзеі сямідзесяцігадовай даўніны не паўтарыліся,« — зазначыў падчас выступу Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік секцыі «Мемарыял» Беларускага таварыства аховы помнікаў.
Намеснік дырэктара расійскага дзяржаўнага комплексу «Катынь» Галіна Андрэенкава распавяла аб даўніх здагадках мясцовых жыхароў пра забойствы ў катынскім лесе. Шматразова жыхары вёсак чулі стрэлы па той бок Дняпра, часта ў лес заязджалі машыны з людзьмі, вярталіся пустыя. У народзе гэтыя мясціны празвалі Далінаю смерці.
Савецкая прапаганда імкнулася прыпісаць катыньскія расстрэлы да генацыду палякаў гітлераўцамі. Падчас Нюрнбергскіх працэсаў над фашызмам доказы савецкага боку палічылі не пераканаўчымі, катынскіх ахвяраў не залічылі да злачынстваў нацыстаў.
Апроч ваеннапалонных, на тэрыторыі Катыні, па афіцыйных дадзеных, расстраляныя падчас зачыстак трыццатых гадоў 6,5 тысяч савецкіх грамадзянаў.Аднак многія гісторыкі лічыць гэтую лічбу нашмат заніжанай.
Катынь для ўсяго свету выступае сімвалам злачынстваў сталінізму ХХ стагоддзя — менавіта там у 1943 годзе упершыню былі выяўленыя рэшткі забітых.
Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў 23 жніўня адзначаецца ў Еўропе другі год. Аднак пераемніца Савецкага Саюзу — Расія — не спяшаецца шанаваць гэтую дату. У 2005–2006 гадах Галоўная вайсковая пракуратура Расіі пастанавіла не разглядаць катыньскія расстрэлы як ахвяраў палітычнага рэжыму, адмовіць у рэабілітацыі. У 2007 годзе Хамоўніцкі раённы суд Масквы і Маскоўскі гарадскі суд падцвердзілі адмовы Пракуратуры.
Юльян Місюкевіч