Гарадзец – гэта маленькі горад. Старшыня сельвыканкама пра дзень учарашні і сённяшні

Источник материала:  
Гарадзец – гэта маленькі горад.
Старшыня сельвыканкама пра дзень учарашні і сённяшні

Неяк адзін са старажылаў шклоўскай вёскі Гарадзец у спрэчцы скептычна заўважыў, маўляў, раней жыццё было лепш, чым цяпер. Старшыня мясцовага сельвыканкама Мікалай Ляшкевіч (на фота) пераканаў апанента адным прыкладам:— Ты, Пятровіч, на чым раней у райцэнтр ездзіў: на аўтобусе ці на веласіпедзе?— І на тым, і на другім... — не падазраючы, куды хіліць начальства, адказаў той.— А сёння паглядзі: у кожным двары аўтамабіль, кожныя паўгадзіны маршрутнае таксі са Шклова ў Гарадзец прыбывае. Не бяру ўжо іншыя зручнасці...

Падумаўшы, вясковец пагадзіўся, прызнаўшы сваю памылку. Пераканала яго не аўтамабілізацыя вёскі. Больш — “іншыя зручнасці”, на якія намякнуў старшыня сельсавета. Таму што вёска сёння перажывае другую маладосць.— У гэтым сцвярджэнні няма ніякага перабольшання, — працягвае Мікалай Паўлавіч. — Сёння ў Гарадцы 112 непаўналетніх жыхароў і толькі 88 пенсіянераў. Дзейнічае жывёлагадоўчы комплекс на 720 галоў. А яшчэ адзін такі ж будуецца ў суседняй вёсцы Башкіраўка.Нягледзячы на тое што ў апошнія гады 48 сем’яў у Гарадцы засяліліся ў новыя катэджы, чарга на жыллё існуе. І ў дзіцячым садку свабодных месцаў няма. Многія сяльчане на працу ездзяць у райцэнтр — ён зусім побач. Але жыць імкнуцца ў Гарадцы. Таму што тут усё, як у горадзе. Нават басейн хутка будзе — у лазні, што будуецца. Вечарамі заклікальна гараць вокны Дома культуры, чутна музыка з кафэ. А для дзятвы — дом рамёстваў, філіял дзіцячай музычнай школы.У дамах жыхароў аграгарадка гарачая вада — не праблема. А хутка гаспадыні змогуць карыстацца паслугамі і мясцовай пральні.— Вось толькі дапаможную гаспадарку, — засмучаецца Мікалай Ляшкевіч, —вяскоўцы ўвесь час скарачаюць. На 202 двары засталося ўсяго 35 кароў. Хоць і гэтаму ёсць тлумачэнне: гарадское жыццё патрабуе і гарадскога падыходу. Тым больш што заработная плата, якая ў сярэднім крыху не дацягвае да мільёна рублёў, дазваляе ўсе неабходныя прадукты набываць у магазінах.

←“Родина” там, где хорошо. Как Савельевы нашли достойную работу и жилье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика