Панамарова абвясцілі ў вышук

Источник материала:  
23.08.2010 17:16 — Новости Общества
Клецкі актывіст, які папрасіў прытулку ў Польшчы, можа быць асуджаны завочна.

Панамарова абвясцілі ў вышук
Да Сяргея Панамарова ў Варшаву з Нямеччыны прыехаў Алег Алкаеў.

23 жніўня ў судзе Слуцкага раёну адбылася судовае паседжанне па справе клецкага актывіста апазіцыі Сяргея Панамарова. Яго вінавацілі паводле арт. 369 КК РБ («Знявага прадстаўніка ўлады»). Справу на Панамарова завялі 25 мая гэтага года. Супраць Панамарова судзяцца пяць клецкіх чыноўнікаў: старшыня Клецкага райвыканкама А. Бойка, суддзя райсуда А. Гасцеева, старшыня раённага савета дэпутатаў П. Дудук і клецкія міліцыянты А. Канановіч і С. Здрок. Паводле следства, абразы вышэйпамянёным асобам Панамароў нанёс сваімі артыкуламі ў выдаваным ім бюлетэні «Бойкі Клецк».

Як паведаміў «НН» адвакат С. Панамарова Павел Сапелка, сёння ў судзе клецкага актывіста абвясцілі ў вышук. Ранейшая мера стрымання — знаходжанне пад распіскай аб нявыездзе — змененая на ўтрыманне пад вартай у турме №8 г. Жодзіна. Паводле адваката Сапелкі, калі суд пацвердзіць факт знаходжання Панамарова па-за межамі Беларусі, ён можа быць асуджаны завочна.

Нагадаем, што на дадзены момант С. Панамароў знаходзіцца ў Польшчы, дзе ён папрасіў палітычнага прытулку.

Тым часам, у Варшаве Сяргея Панамарова наведаў Алег Алкаеў, які цяпер жыве ў Нямеччыне.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Учащиеся ДЮСШ "Озеры" летом совмещают занятия конным спортом и общение с природой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика