Наведванне інтэрнэт-кавярняў скараціліся на сорак працэнтаў

Источник материала:  
23.08.2010 16:15 — Новости Общества
Асноўная прычына — «пашпартны кантроль» на ўваходзе.

Аб гэтым карэспандэнту «НН» паведамілі ў адной з мінскіх Інтэрнэт-кавярняў. Намеснік дырэктара прасіў не ўказваць назву кавярні, бо супрацоўнікі ўвогуле пабойваюцца даваць каментары адносна славутага ўказа нумар 60.

— Рэч у тым, што ліпень і жнівень увогуле месяцы не паказальныя — наведванняў мала. Але ўсё адно, «дзякуючы» новаму ўказу наведвальнікаў стала працэнтаў на сорак менш. І не таму, што людзі лазяць па забароненых сайтах — такія наведвальнікі калі і ёсць, дык іх ад агульнай колькасці менш за дзесятую частку працэнту.

А вось дакументы людзі з сабой не носяць — гэта факт. Ды і да таго, у кожнага другога Інтэрнэт ёсць на тэлефоне.

Пра відэаназіранне, якое як быццам магло замяніць абавязковы «пашпартны кантроль», кажуць, што гэта не болей чым чуткі — Міністэрства сувязі ніколі пра гэта не чула.

Як сведчаць супрацоўнікі такіх устаноў, некаторыя невялікія інтэрнэт-кавярні могуць увогуле знікнуць.

Падзяліцца навіной: 
Юрась Ускоў

←Инфицирован белорусский сайт ООН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика