Міліцыянт — непапулярная прафесія

Источник материала:  
Міліцыянт — непапулярная прафесія

Акадэмія МУС здзіўляе нізкімі прахаднымі баламі. Чаму так?

Мужчыны не рвуцца, а дзяўчат не бяруць. Прахадныя балы для юнакоў нізкія. Для дзяўчат — наадварот, нябесныя.

Але сёлета ў Акадэмію залічылі толькі 31 дзяўчыну, гэтая лічба скарочана ў параўнанні з леташнім наборам. Тлумачыцца гэта незапатрабаванасцю жанчын у прафесіі. А вось колькасць ахвотных прымераць міліцэйскія спадніцы не паменшала.

Так, для залічэння на спецыяльнасць «Правазнаўства» следча-экспертнага факультэта для юнакоў дастаткова было набраць толькі 103 балы, а для дзяўчат — 291 (259 з вёскі).

А на «Судовую экспертызу» для дзяўчат прахадны бал склаў 365 (169 для юнакоў), што супастаўна з самымі моднымі спецыяльнасцямі БДУ.

Сёлета не было набору на шэраг спецыяльнасцяў, у тым ліку на «Адміністрацыйна-прававую дзейнасць», дзе летась прахадныя балы былі яшчэ меншыя: 93 для юнакоў (224 для дзяўчат).

На «Судовую экспертызу», для патрэбаў Памежнага камітэта і ў Маскоўскі ўніверсітэт па абмене прахадны бал склаў 169. На астатнія спецыяльнасці ён вагаецца між 103 і 168.

Чым выклікана такое нежаданне маладых лю¬дзей станавіцца міліцыянтамі? Чаму службу ў праваахоўных органах выбіраюць не самыя лепшыя выпускнікі школ? У прафесіі ж ёсць свае перавагі: заробкі, павышаная пенсія ў 45 гадоў, знаёмствы.

«Вы паглядзіце, якое з міліцыі пасмешышча зрабілі, — адмахваецца былы міліцыянер Мікалай Праскевіч. — Разумееце, ні аўтарытэту, нічога ў міліцыі няма. Цяпер, відаць, круцей атрымліваюць, калі ў турме пасядзяць, чым папрацуюць міліцыянерам».

Але ў той самы час шмат дзяўчат хочуць служыць у органах. Чым гэта абумоўлена?

«Дзяўчаты ж не ідуць у патрульна-паставую службу, у ДАІ, — кажа Праскевіч. — Яны ідуць у кабінеты працаваць. І гэтым усё сказана».

Сам Праскевіч паступаў яшчэ да службы ў войску ў Вышэйшую школу міліцыі. Быў вялікі конкурс. І ён не паступіў. Прыйшоў у міліцыю пасля арміі. Аддаў чвэрць стагоддзя прафесіі. Цяпер працуе ў ахове.

Пра свой жыццёвы выбар не шкадуе. Але сваіх дзяцей у міліцыю служыць сёння не пусціў бы. «Мой старэйшы сын хацеў ісці. Але я яго адгаварыў. І ён пайшоў у будаўнікі».

Крынiца: "Наша Ніва"

←Никотиновая катастрофа: 8 млн смертей к 2030 году!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика