Міліцыянт — непапулярная прафесія
.
photo.bymedia.net |
Мужчыны не рвуцца, а дзяўчат не бяруць. Прахадныя балы для юнакоў нізкія. Для дзяўчат — наадварот, нябесныя.
Але сёлета ў Акадэмію залічылі толькі 31 дзяўчыну, гэтая лічба скарочана ў параўнанні з леташнім наборам. Тлумачыцца гэта незапатрабаванасцю жанчын у прафесіі. А вось колькасць ахвотных прымераць міліцэйскія спадніцы не паменшала.
Так,
для залічэння на спецыяльнасць «Правазнаўства»А на «Судовую экспертызу» для дзяўчат прахадны бал склаў 365 (169 для юнакоў), што супастаўна з самымі моднымі спецыяльнасцямі БДУ.
Сёлета не было набору на шэраг спецыяльнасцяў, у тым ліку на «
Чым выклікана такое нежаданне маладых лю¬дзей станавіцца міліцыянтамі? Чаму службу ў праваахоўных органах выбіраюць не самыя лепшыя выпускнікі школ? У прафесіі ж ёсць свае перавагі: заробкі, павышаная пенсія ў 45 гадоў, знаёмствы.
«Вы паглядзіце, якое з міліцыі пасмешышча зрабілі, — адмахваецца былы міліцыянер Мікалай Праскевіч. — Разумееце, ні аўтарытэту, нічога ў міліцыі няма. Цяпер, відаць, круцей атрымліваюць, калі ў турме пасядзяць, чым папрацуюць міліцыянерам».Але ў той самы час шмат дзяўчат хочуць служыць у органах. Чым гэта абумоўлена?
«Дзяўчаты ж не ідуць у
Сам Праскевіч паступаў яшчэ да службы ў войску ў Вышэйшую школу міліцыі. Быў вялікі конкурс. І ён не паступіў. Прыйшоў у міліцыю пасля арміі. Аддаў чвэрць стагоддзя прафесіі. Цяпер працуе ў ахове.
Пра свой жыццёвы выбар не шкадуе. Але сваіх дзяцей у міліцыю служыць сёння не пусціў бы. «Мой старэйшы сын хацеў ісці. Але я яго адгаварыў. І ён пайшоў у будаўнікі».
Сяргей Макарэвіч