Фарыно: У сістэме адукацыі трэба спыніць паперавытворчасць
У сістэме адукацыі неабходна спыніць паператворчасць. Аб гэтым заявіў сёння на Мінскай абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў у Салігорску намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно.
Паводле слоў намесніка міністра, аналіз паказвае, што педагогам часта замест таго, каб займацца навучаннем і выхаваннем дзяцей, даводзіцца пісаць розныя паперы. «Выходзіць: план на плане і планам паганяе, і ў выніку ў сістэме адукацыі зверху ўніз і знізу ўверх ходзіць вялікая колькасць папер. Такога быць не павінна, — падкрэсліў Казімір Фарыно, звяртаючыся да намеснікаў старшынь райвыканкамаў, якія курыруюць сацыяльную сферу.
Міністэрства адукацыі падрыхтавала ўжо адпаведныя метадычныя рэкамендацыі, у якіх прапісана, што павінна быць у гадавым плане.
Таксама намеснік міністра спыніўся на пяці асноўных прынцыпах, на якіх у далейшым павінна будавацца работа сістэмы адукацыі. Гэта забеспячэнне якасці, сацыяльная арыентацыя, сістэмнасць і комплекснасць, фундаментальнасць і эфектыўнасць адукацыі.
З 1 верасня ў школах уводзіцца трэцяя гадзіна замежнай мовы, паведаміў Казімір Фарыно.
Паводле БЕЛТА