Лукашэнка распарадзіўся дапамагчы Рыжскай беларускай школе
Для арганізацыі працы на высокім узроўні школа ў Рызе атрымае з Беларусі мэблю, навучальнае абсталяванне, кампутары, спартыўны інвентар, падручнікі, цацкі і ўсё, што трэба для паўнавартаснай вучобы і вольнага часу.
Кіраўнік дзяржавы даручыў таксама арганізаваць штогадовы адпачынак навучэнцаў Рыжскай беларускай школы ў Нацыянальным дзіцячым
Рыжская беларуская школа была створаная ў 1994 годзе. Гэта адзіная беларуская школа ў Латвіі. Колькасць жадаючых атрымаць адукацыю ў ёй пастаянна расце. У цяперашні час там навучаецца 130 дзяцей, 70% з якіх — этнічныя беларусы.
БЕЛТА