Калі ветэраны супраць
18.08.2010 11:39
—
Новости Общества
У Беларусі ветэраны ў пашане: своечасова атрымліваюць пенсіі, сядзяць у першых шэрагах
прэзідыўмаў, падтрымліваюць “генеральную лінію”. Не застаюцца яны ў баку і ад рэзанансных грамадскіх падзей. Часам самым непасрэдным чынам уплываюць на іх ход. TUT.BY ўзгадаў самыя гучныя выпадкі, калі ветэранская пазіцыя станавілася вырашальнай.
Далоў “нацысцкую сімволіку”!
14 траўня 1995 года з ініцыятывы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адбыўся першы ў гісторыі Беларусі рэфэрэндум.
Адно з чатырох вынесеных на галасаванне пытанняў тычылася змены дзяржаўнай сімволікі. Гістарычны герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг атрымалі афіцыйны статус у 1991 годзе. Пасля масіраванай прапаганды ў афіцыйных СМІ, якая націскала на іх выкарыстанне калабарантамі падчас нацыстскай акупацыі, 75,1%, выбаршчыкаў выказаліся за вяртанне мадэрнізаваных сімвалаў БССР.
У авангардзе барацьбітоў супраць “фашысцкай сімволікі” былі ветэранскія арганізацыі Беларусі.
Скарыну з Машэравым пасунулі
7 траўня 2005 года "ў азнаменаванне 60-й гадавiны Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне i ў сувязi са шматлiкiмi просьбамi ветэранаў i жыхароў сталiцы” ўказам прэзідэнта Беларусі былі абезасоблены назвы двух галоўных магістраляў сталіцы. Праспект Францыска Скарыны стаў праспектам Незалежнасці, а праспект Пятра Машэрава - Пераможцаў. Урэшце Машэраў “пераехаў” на вуліцу Варвашэні, а Скарына - на Старабарысаўскi тракт.
“Першы намеснiк Рэспублiканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Мiхаiл Жукоўскi выказаў упэўненасць, што перайменаванне праспекта Францыска Скарыны ў Незалежнасцi будзе ўспрынята станоўча, - пісала тады “Звязда”. - "Калi зрабiць невялiкi экскурс у гiсторыю, з кiм толькi не даводзiлася змагацца беларускаму народу за незалежнасць дзяржавы", - адзначыў ён. I тое, што ў беларускай сталiцы з’явiцца i праспект Незалежнасцi, будзе заканамерным крокам. З адабрэннем будзе ўспрынята таксама перайменаванне аднаго з цэнтральных праспектаў у праспект Пераможцаў, калi ўспомнiць, колькi беларускiх салдатаў загiнула на франтах Вялiкай Айчыннай, сказаў Мiхаiл Жукоўскi”.
Чонкін не патрэбен
Увесну 2005-га ў сталічным Палацы афіцэраў меў адбыцца антрэпрызны маскоўскі спектакль па рамане Уладзіміра Вайновіча “Жизнь и необычайные приключения солдата Ивана Чонкина”. За тыдзень да падзеі арганізатарам спектакля паведамілі, што пляцоўка Дому афіцэраў будзе занята. Паводле неафіцыйнай версіі, гэта адбылося пасля звароту ў Мінабароны групы ветэранаў, з гледзішча якіх "Чонкин" “здзекуецца над гераічнай Чырвонай арміяй і ўсім рускім народам".
Годам раней пасля абурэння ветэранаў са спісу удзельнікаў канцэрта “Землякі віншуюць Беларусь” знікла прозвішча Барыса Маісеева. Іншым разам пасля звароту ветэранаў з эфіру БТ быў зняты эратычны рэкламны ролік мінскага канцэрта “ВИА Гры”.
Ветэраны супраць апазіцыйных СМІ
Сёлета, у год 65-й гадавіны Перамогі над фашызмам, беларускія ветэраны нагадалі пра сябе шэрагам палітычных акцый.
У лютым з’явіўся адкрыты ліст сяброў Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў, абураных назвай апазіцыйнага сайту "Белорусский партизан".
"Змест сайта не адпавядае яго назве і той палітыцы, якую праводзіць наш урад у нашай краіне. Сайт аб’ектыўна наносіць шкоду рэпутацыі нашай дзяржавы і не можа насіць назву "Белорусский партизан", - гэта ўжо з ліста Навагрудскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, апублікаванага ў газеце “Звязда” ў красавіку.
Шэраг падобных зваротаў ад розных ветэранскіх аб’яднанняў пракаціліся па рэгіянальнай афіцыйнай прэсе.
У тым жа красавіку група з некалькіх дзесяткаў ветэранаў на чале са старшынём мінскай гарадской арганізацыі Анатолем Адоньевым пікетавалі рэдакцыю газеты “Народная воля”. Быццам бы, прычынай ветэранскага абурэння стала публікацыя ўспамінаў Іллі Копыла "Нябышына. Вайна" аб трагічных падзеях падчас нацысцкай акупацыі Беларусі.
У чэрвені газета атрымала ад Міністэрства інфармацыі трэцяе папярэджанне, што паставіла яе пад пагрозу закрыцця. Спасылаючыся на заключэнне Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, Мінінфармацыі сцвярджае, што шэраг прыведзеных ва ўспамінах Копыла звестак не адпавядае рэчаіснасці.
“Плошча Леніна” застанецца?
Сёлета 15 сакавіка Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мiнгарвыканкаме прыняла рашэнне аб тым, што станцыя метро “Плошча Леніна” павінна атрымаць назву “Плошча Незалежнасці”, якую ўжо насіла з 1992 па 2003 год. Прамінула ўжо амаль паўгода, але ніякіх зменаў.
Як паведаміў TUT.BY прадстаўнік Мінгарвыканкаму, “сітуацыя неадназначная”: “Ветэранскія арганізацыі супраць”. Таму Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мінгарвыканкаме вернецца да разгляду гэтага пытання ў верасні”.
Праўда, адзін з сяброў сталічнай Камiсiі па перайменаваннi, які прасіў не называць свайго імя, падзяліўся з намі, што мае вялікія сумневы адносна перайменавання станцыі. “Надта ўжо складаная і канфліктная сітуацыя”, - сказаў эксперт.
Са Сталіным у сэрцы. Фота: Bymedia.net |