У рэйтынгу "лепшай краіны свету" Беларусь абышлі ўсе суседзі

Источник материала:  
17.08.2010 12:49 — Новости Общества
Амерыканскі грамадска-палітычны часопіс Newsweek параўнаў 100 краін з розных рэгіёнаў свету. У складзеным рэйтынгу Беларусь заняла 56-е месца. Сярод еўрапейскіх краін ніжэй апынулася толькі Албанія – на адну прыступку ніжэй.

Суседзі Беларусі апынуліся на наступных месцах: Расія – 51, Украіна – 49, Латвія – 36, Літва – 34, Польшча – 29.

Часопіс параўнаў паказчыкі кожнай з 100 краін па 5 пазіцыях: ахова здароўя, адукацыя, якасць жыцця, эканамічная дынаміка і палітычнае наваколле. Па апошнім паказчыку Беларусь паказала надзвычай слабы вынік, заняўшы 91-е месца сярод 100 краін.

Лепшай краінай, паводле рэйтынгу Newsweek, стала Фінляндыя, за ёй – Швейцарыя, Швецыя, Аўстралія, Люксембург, Нарвегія, Канада.
 

←Соглашение о зоне свободной торговли могут подписать до конца 2010 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика