Жыхары Пабеды й Бярозак пад Гомелем пратэстуюць супраць зносу

Источник материала:  
16.08.2010 11:53 — Новости Общества

Жыхары пасёлка Пабеда Гомельскага раёна, дамы якіх могуць пайсці пад знос, стварылі грамадскі камітэт і рыхтуюць зварот аб правядзенні грамадскіх слуханняў па дадзеным пытанні.

У склад грамадскага камітэта ўвайшла актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ларыса Шчыракова, якая пражывае ў гэтым пасёлку. «Мы будзем дамагацца правядзення грамадскіх слуханняў і прыцягнення экспертаў для аналізу дадзенага праекта», — заявіла спадарыня Шчыракова.

21 ліпеня ў суседнім пасёлку Бярозкі адбыўся сход, на якім выступіў намеснік старшыні гарвыканкама сп. Каваленя. Там жыхарам Пабеды паведамілі, што іх дамы будуць знесеныя дзеля будаўніцтва чатырохпалоснай дарогі.

Пасля гэтага восемдзесят грамадзянаў накіравалі зварот у гарвыканкам з прыкладаннем альтэрнатыўнага плану будаўніцтва. Адказ з гарвыканкама яшчэ не прыйшоў. Тым часам гомельскае дзяржаўнае радыё распаўсюдзіла інфармацыю, што чуткі пра знос быццам бы распаўсюджваюцца «нядобразычліўцамі» з ліку «агітатараў недзяржаўных арганізацый».

Падзяліцца навіной: 
Прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

←В ресторанах, кафе и пабах Великобритании отныне будут указывать калорийность блюд и напитков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика