Затрыманы грамадзянін Украіны, які падазраецца ў карупцыі
13.08.2010
—
Новости Общества

Падазроны некаторы час хаваўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго як была атрымана аператыўная інфармацыя пра яго месцазнаходжанне і намер вярнуцца ва Украіну, яе перадалі ва ўпраўленне МУС у Жытомірскай вобласці. Мужчыну затрымалі 11 жніўня ў 9.10 на станцыі Оўруч (Украіна) у цягніку "Баранавічы — Жытомір".
Што канкрэтна ставіцца ў віну затрыманаму і кім ён з'яўляецца, Аляксандр Марчанка паведаміць не здолеў. Але, мяркуючы па складах злачынстваў, можна думаць, што гэта чыноўнік.
Крынiца: Народная Воля