Актывісты кампаніі
Сустрэча адбылася 12 жніўня ў пакоі для прыёму гасцей Міністэрства абароны. У ёй удзельнічаў намеснік начальніка галоўнага
Маладзёжны актывіст паведаміў ім пра мэты і задачы кампаніі «Наша армія», а таксама перадаў сабраныя подпісы ў падтрымку рэфармавання Узброеных сіл.
«Нічога канкрэтнага ад іх я не пачуў. Яны далі зразумець, што нічога не вырашаюць», — ацаніў вынікі сустрэчы Іван Шыла. Ён падкрэсліў, што кампанія «Наша армія» будзе працягвацца да таго часу, «пакуль не дасць канкрэтных практычных вынікаў».
Вячорка лічыць, што кампанія праходзіць паспяхова.
«Мы змаглі прыцягнуць увагу людзей да праблем арміі. Толькі дзяржаўныя газеты ў мінулым месяцы прысвяцілі нашай кампаніі некалькі артыкулаў. Наогул, гэта была памылка — забіраць апазіцыянераў у армію», — мяркуе ён.Як паведамлялася раней, кампанія «Наша армія» стартавала ў канцы чэрвеня. Яе сутнасць — збор подпісаў за рэформы ў арміі. Актывісты кампаніі, у прыватнасці, прапануюць скараціць тэрмін ваеннай службы да аднаго года для прызыўнікоў без вышэйшай адукацыі і да дзевяці месяцаў — для прызыўнікоў з вышэйшай адукацыяй (цяпер — паўтара гады і год адпаведна); павялічыць адпачынак ваеннаслужачым; даць ільготы тым, хто адслужыў у арміі, пры паступленні ў ВНУ; даць магчымасць ваеннаслужачым атрымліваць завочную вышэйшую адукацыю.
БелаПАН