КДБ ладзіць разгром у Камітэце дзяржкантролю

Источник материала:  
13.08.2010 10:28 — Новости Общества
Камітэт дзяржбяспекі арыштаваў галоўнага следчага Камітэта дзяржкантролю Дзмітрыя Адамовіча. Амаль адначасова ад займанай пасады адхілены памочнік старшыні КДК Віктар Пісарык, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Ежедневник».

Месяц таму Савет бяспекі зладзіў праверку Дзяржкантролю і выявіў схемы, па якіх ад крымінальнага пераследу сыходзілі бізнэсмэны. Цэнтральнай фігурай па шмат якіх эпізодах такіх схемаў праходзіў менавіта арыштаваны цяпер Адамовіч.

Пасля таго як вынікі праверкі даведалася кіраўніцтва краіны, КДБ пачаў выяўляць карупцыянераў у Дзяржкантролі. Асноўны ўдар быў накіраваны супраць дарадцы старшыні КДК Віктара Пісарыка, намесніка дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Віктара Марозава і начальніка Ўпраўлення расследавання злачынстваў ДФР КДК Дзмітрыя Адамовіча.

Як адзначае «Ежедневник», пра Пісарыка кажуць, што менавіта ён рэальна кіруе Камітэтам дзяржкантролю, хоць фармальна з’яўляецца ўсяго толькі дарадцам старшыні.

Падзяліцца навіной: 
euroradio.by

←В Брестском районе проходит областной слет молодых семей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика