Міхась Пашкевіч аштрафаваны на 40 б.в.
Паводле яе слоў, Пашкевіч абвінавачваўся ў арганізацыі пікета (ч. 2 арт. 23.34 КоАП). Танкачова зазначыла, што судовае пасяджэнне пачалося ўжо пасля заканчэння працоўнага дня і завяршылася прыблізна, а палове на дзевятую вечара.
Суд выслухоўваў толькі доказы супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі Пашкевіча, і не спрабаваў апытаць незацікаўленых сведак здарэння, заявіла Танкачова.
Пашкевіч быў затрыманы 12 жніўня. Ён і яшчэ некалькі актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» перадалі ў Міністэрства адукацыі адозву з патрабаваннем скараціць упраўленне па справах моладзі ў сувязі з яго неэфектыўнасцю.
Актывісты кампаніі таксама хацелі ўручыць міністру адукацыя каляндар, у якім адзначана, што дзяржава ўдзяляе беларускай моладзі толькі адзін дзень. Аднак каляндар канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі. Пасля гэтага Пашкевіч быў затрыманы і дастаўлены ў Маскоўскае РУУС
БелаПАН