Лукашэнка: Беларускія дактары выйшлі на сусветны ўзровень

Источник материала:  
12.08.2010 14:54 — Новости Общества
Беларускія дактары выйшлі на сусветны ўзровень. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час уручэння дзяржузнагарод грамадзянам Беларусі.

«Можна з упэўненасцю сёння сказаць: беларускія дактары выйшлі на сусветны ўзровень. У гэты дзень хачу выказаць асаблівую ўдзячнасць людзям самай высакароднай прафесіі за заслугі перад народам Беларусі і нацэліць іх на новыя, больш высокія рубяжы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў сістэмы аховы здароўя.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, перад беларускай сістэмай аховы здароўя ставяцца няпростыя задачы. Сярод іх — праграма імпартазамяшчэння лекавых прэпаратаў, павелічэнне працягласці жыцця насельніцтва, барацьба з цяжкімі і хранічнымі захворваннямі, аснашчэнне медыцынскіх устаноў сучасным абсталяваннем, удасканаленне санаторна-курортнага абслугоўвання людзей. «Многія праблемы патрабуюць неадкладнага вырашэння. Павінны быць асвоены новыя тэхналогіі, прагрэсіўныя падыходы і найбольш эфектыўныя метады прафілактыкі і лячэння», — адзначыў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Инцидент на железной дороге под Минском помог найти человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика