Вучыся не хачу

Источник материала:  
11.08.2010 10:42 — Новости Общества
Нягледзячы на меншую колькасць выпускнікоў школ, колькасць месцаў у вышэйшых навучальных установах сёлета павялічылі амаль на пяць тысяч.

Праўда, большасць дадатковых месцаў — платныя. А якасць адукацыі платнікаў такая, што на ўзровень ведаў увага не звяртаецца.

Вучыся не хачу

Эканоміка і права па-ранейшаму ў модзе

Прахадныя балы і конкурсы ў ВНУ яскрава сведчаць аб модах. Чым балы вышэйшыя, тым прэстыжнейшая спецыяльнасць. Традыцыйна высокія прахадныя балы захоўваюцца на спецыяльнасці, звязаныя з эканомікай і правам.

Настаўнікаў рыхтуюць з троечнікаў

З другога канца рэйтынгу — найменш прэстыжныя спецыяльнасці. Сярод іх — педагог. Сёлета праблемы ўзніклі ў размешчаным у Мінску Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце імя Максіма Танка. На шэраг спецыяльнасцяў дзённай бюджэтнай формы навучання адсутнічаў конкурс. Выявіўся недахоп ахвотных стаць настаўнікамі матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. Дастаткова было атрымаць 20 балаў па кожным прадмеце ЦТ, каб стаць студэнтам! Будучымі настаўнікамі маглі стаць нават рэальныя двоечнікі.

Затое прахадныя балы на спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» быў роўны 311. Далёка не кожная ВНУ сёлета пераступіла мяжу ў тры сотні.

Нежаданне выкладаць у школах пасля атрымання дыплома стрымала абітурыентаў і ад паступлення на філфак БДУ. На асобныя яго спецыяльнасці адсутнічалі прахадныя балы — залічылі ўсіх, хто вытрымаў іспыты.

Вучыся не хачу

У гэтым годзе не было ажыятажу на платную форму навучання. А ў некаторых ВНУ конкурс проста адсутнічаў. У Тэхналагічным універсітэце, каб стаць студэнтам дзённага аддзялення па спецыяльнасці «Біяэкалогія», дастаткова было набраць 74 балы. У БНТУ (былым Палітэху) на «Тэхналогію і абсталяванне тарфяной вытворчасці» — 79, а на спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства ў машынабудаўніцтве» не было пададзена ніводнай заявы.

Яшчэ горшая сітуацыя ў Педуніверсітэце, дзе на большасць платных спецыяльнасцяў прахадныя балы адсутнічалі.

Ахвотных вучыцца завочна таксама было недастаткова.

Усяго з меркаваных 103 тысяч студэнцкіх месцаў сёлета занятыя толькі каля ста. Але ўжо цяпер зразумела, што патрэбнай колькасці студэнтаў не дабралі. Ды і планка з патрабаваннямі для іх ведаў у цэлым панізілася.

Падзяліцца навіной: 
Кастусь Матушыч

←Россия готова закупать молоко в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика