Ці вернецца на пасаду генэральнага Юры Ільеў?

Источник материала:  
Ці вернецца на пасаду генэральнага Юры Ільеў?Былы генэральны дырэктар ААТ «Гомельшкло» апраўданы Магілёўскім абласным судом у поўным аб’ёме.Вырак яшчэ не набыў юрыдычную моц — кожны з бакоў мае права яго апратэставаць ці абскардзіць.

Генэральны дырэктар «Гомельшкла» Юры Ільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ пры канцы траўня мінулага году. Ён падазраваўся ў атрыманьні буйнога хабару ад камэрцыйных структураў за нібыта спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, зьвязаных з рэалізацыяй прадукцыі.

У жніўні таго ж 2009 году супраць спадара Ільева супрацоўнікі КДБ распачалі яшчэ адну крымінальную справу — злоўжываньне службовым становішчам. Зроблена гэта было паводле вынікаў праверкі прадпрыемства Камітэтам дзяржкантролю. Былі выяўлены факты неэфэктыўнага выкарыстаньня сродкаў, якія накіроўваліся ў межах інвэстыцыйнага праекту на стварэньне вытворчасьці паліраванага шкла.

Юры Ільеў ачоліў ААТ «Гомельшкло» ў сьнежні 2000 году — праз чатыры месяцы пасьля забойства папярэдняга генэральнага дырэктара Уладзімера Запольскага.

Да гэтага ён быў на прадпрыемстве намесьнікам у пытаньнях эканомікі й фінансаў. Ільеў прапанаваў праграму выхаду «Гомельшкла» з крызісу. Падчас ягонага прызначэньня ўлічвалася меркаваньне 43 працаўнікоў заводу, якія падпісалі адпаведны зварот у Міністэрства будаўніцтва й архітэктуры.

Пасьля арышту Юр’я Ільева на прадпрыемства так і не прызначылі паўнавартаснага генэральнага дырэктара, а толькі выканаўцу абавязкаў.
Крынiца: БелаПАН
←Уникальный природный комплекс "Котра-Чапкеляй" получил статус рамсарского угодья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика