Мікалая Аўтуховіча з каранціна перавядуць ў 13-ы атрад івацэвіцкай калоніі № 22

Источник материала:  
Мікалая Аўтуховіча з каранціна перавядуць ў 13-ы атрад івацэвіцкай калоніі № 22Мікалая Аўтуховіча рыхтуюць да пераводу ў 13-ы атрад івацэвіцкай калоніі № 22. Як паведаміў праваабаронца і юрыст Алег Волчак, гэта павінна адбыцца найбліжэйшымі днямі.Ваўкавыскі прадпрымальнік, які прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі, быў этапаваны ў івацэвіцкую калонію (Брэсцкая вобласць) са следчага ізалятара № 1 Мінска 23 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў каранціне, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі Волчака, адразу пасля пераводу ў атрад Аўтуховіча павінен агледзець урач калоніі. "Затым будзе разглядацца пытанне аб пратэзаванні зубоў Аўтуховічу за межамі калоніі", — сказаў праваабаронца.

Як паведамлялася раней, Аўтуховіч працяглы час безвынікова дамагаўся аказання яму медыцынскай дапамогі па пратэзаванні зубоў. З 16 па 22 чэрвеня ён праводзіў галадоўку, патрабуючы медыцынскай дапамогі. У выніку да зняволенага былі дапушчаны спецыялісты-стаматолагі, якія яго абследавалі і прызналі неабходнасць пратэзавання. Аўтуховіч і яго абарона настойвалі на тым, каб пратэзаванне праводзілася ў Мінску, спасылаючыся на тое, што ў сталіцы больш высокі ўзровень медыцынскага абслугоўвання.

Нагадаем, 6 мая Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і іншых асуджаных па гэтак званай крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязнямі, згадваючы пра сур'ёзныя працэсуальныя парушэнні падчас суда.

Крынiца: Народная Воля
←Праздник в минском зоопарке опять сорвал лже-минёр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика