Міліцыю непакоіць майка гомельскага актывіста
10.08.2010
—
Новости Общества

«Прыдраліся да маёй майкі, на якой напісана „За Беларусь без Лукашэнкі“, а на сьпіне — „Хопіць, дастаў“. Мяне прывялі ў апорны пункт міліцыі № 2 на вуліцы Савецкай, 50. Сфатаграфавалі з двух бакоў, потым старшы інспэктар прафіляктыкі Цэнтральнага РАУС Гомелю маёр Шукель напісаў рапарт, зьмест якога мне невядомы, і нібыта адпусьцілі».
Аднак не прайшло і двух тыдняў як міліцыя зноў кліча да сябе грамадзкага актывіста.
Раней Уладзімера Няпомняшчых арыштоўвалі за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску, а таксама за гістарычную экскурсію ў гонар 90-х угодкаў БНР у Гомелі. Уладзімер Няпомняшчых ля апорнага пункту міліцыі № 2.
Крынiца: Радыё Свабода