У Пінску прадаюць ваду з-пад крана

Источник материала:  
09.08.2010 15:47 — Новости Общества
У пінскіх крамах і аптэках з’явілася ў продажы вада пітная “Славянка БФК”. Увагу пакупнікоў адразу прыцягвае дызайн пляшкі вады, выкананы ў выглядзе гранаты “Лімонка”. 

Аднак самая “бомба” знаходзіцца ўнутры пляшкі. На цэтліку сумленна напісана: “Вада першай катэгорыі з цэнтралізаваных сістэмаў водазабеспячэння. Даачышчаная”. То бок проста з вадаправоднага крана. Каштуе цуд-вадзіца 700 рублёў за 0,33 літра. 

У Пінску прадаюць ваду з-пад крана

У Пінску прадаюць ваду з-пад крана

Іншыя вытворцы вады з гонарам паведамляюць на этыкетках, што іх пітная вада здабываецца з уласных свідравінаў.


←"Белавиа" может изменить график полетов в Москву

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика