Камуністы перайгралі Рух за Свабоду
07.08.2010 18:35
—
Новости Общества
Пераможцам 14-га турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці палітыка Генадзя Карпенкі стала каманда Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». У фінальным матчы яна перамагла каманду руху «За Свабоду» з лікам 3:1.
Беларускія левыя становяцца пераможцамі турніру другі год запар.
Каманда Партыі БНФ у матчы за трэцяе месца з лікам 5:2 перамагла зборную Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Паводле вынікаў турніру БАЖ уручыла Партыі БНФ традыцыйны прыз «Трымайся праўды» — «за сумленны і шчыры футбол».
Сёлета ўдзел у турніры бралі шэсць каманд — Аб`яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Партыі БНФ, руху «За Свабоду», Беларускай асацыяцыі журналістаў і аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Апошняя з`яўляецца дэбютантам. У турніры ўдзельнічалі вядомыя палітыкі Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук, Алесь Лагвінец, Юрый Меляшкевіч і іншыя.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН