У шэрагу рэгіёнаў ў нядзелю чакаюцца моцныя залевы з градам і шквалістым ветрам

Источник материала:  
07.08.2010 15:56 — Новости Общества
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў найбліжэйшыя суткі (нядзеля) ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор"я.

У шэрагу рэгіёнаў ў нядзелю чакаюцца моцныя залевы з градам і шквалістым ветрам

Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, ужо ў другой палове дня 7 жніўня ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаюцца навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 метраў за секунду.

Ноччу 8 жніўня ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а днём па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы са шквалістым узмацненнем ветру да 15—22 м/с (днём месцамі да 24 м/с), у асобных раёнах моцных ліўні,

у дзённыя гадзіны град.

Тэмпература паветра днём на большай частцы Беларусі дасягне плюс 30 градусаў, па ўсходняй палове да 35—39 градусаў.

У Мінскай вобласці навальніцы і моцны вецер парывамі да 22—24 м/с чакаюцца днём 8 жніўня. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя ліўні і град.

Тэмпература паветра на большай частцы вобласці дасягне 30—34 градусаў, па ўсходзе паветра прагрэецца да 35—36 градусаў. У Мінску ў дзённыя гадзіны тэмпература дасягне 32—34 градусаў.

Навальніца ў сталіцы ў нядзелю прагназуецца бліжэй да вечара.

Па горадзе таксама чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15—22 м/с, месцамі моцныя ліўні і град.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←У Менску праходзіць 13-ы турнір па футболе памяці Генадзя Карпенкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика