Апазіцыя просіць Раду бяспекі ААН правесці расследаванне знікненняў палітыкаў і грамадскіх дзеячаў

Источник материала:  
06.08.2010 11:47 — Новости Общества
Беларуская апазіцыя звярнулася ў Раду бяспекі ААН з просьбай правесці міжнароднае расследаванне спраў аб знікненні больш за 10 гадоў таму апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, а таксама бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

5 жніўня зварот накіраваны міністрам замежных спраў пастаянных членаў РБ ААН — Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША.

«Праваабаронцы Беларусі, адвакаты сем’яў і родных зніклых выкарысталі ўсе ўнутраныя, а таксама рэгіянальныя і міжнародныя механізмы прававой абароны, але не дабіліся выніку, — гаворыцца ў дакуменце. — Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які застаецца ва ўладзе з таго часу, калі адбыліся знікненні, не стварыў умоў для правядзення дакладнага і непрадузятага расследавання гэтых спраў і блакіраваў спробы міжнароднай супольнасці даведацца праўду аб лёсе зніклых».

Прадстаўнікі апазіцыі заклікаюць стварыць камісію Рады бяспекі ААН па расследаванні знікненняў лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі ў 1999–2000 гадах. Пры гэтым яны ўказваюць на прэцэдэнт стварэння міжнароднай камісіі ААН па расследаванні забойства былога прэм’ер-міністра Лівана Рафіка Харыры і іншых палітычна матываваных забойстваў у Ліване.

Аўтары звароту заклікаюць міністраў замежных спраў вышэйназваных краін «разгледзець праблему зніклых лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі на ўзроўні Рады бяспекі ААН» і выкарыстаць свой уплыў «для таго, каб забяспечыць міжнароднае расследаванне лёсу загінулых».

Зварот падпісалі апазіцыйныя беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч, Андрэй Саннікаў, Анатоль Лябедзька, Мечыслаў Грыб, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч, Міхаіл Марыніч<>/b і іншыя.

Пра намер звярнуцца ў ААН прадстаўнікі апазіцыі паведамілі на прэс-канферэнцыі 16 ліпеня. «4 ліпеня на канале НТВ у праграме «Надзвычайнае здарэнне» быў паказаны дакументальны фільм «Хросны бацька», дзе былі факты і інфармацыя аб знікненнях. «Такім чынам, з’явіліся новыя факты, якія можна выкарыстаць падчас расследавання справы», — сказаў Саннікаў.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←"Мебельный" мошенник из Молодечно обманул 13 человек на 16 млн. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика