Забойцу беларускай Каці ўратаваў дарагі галандскі адвакат?
06.08.2010 10:20
—
Новости Общества
26-гадовую грамадзянку Беларусі Кацярыну Брокель знайшлі забітай ва ўласным доме ў Нідэрландах. Муж Ян-Роберт кінуўся наўцёкі ў ЗША, прыхапіў з сабой дачку Ніколь.
Ян-Роберт быў адзіным падазроным у жахлівым забойстве Каці. Здавалася б, галандскаму мужу не выкруціцца ад пажыццёвага зняволення. Але той наняў дарагога адваката і... быў вызвалены з турмы. А пазней вытворчасць па справе была прыпынена.
Пра несправядлівыя падрабязнасці крымінальнай гісторыі даведаўся карэспандэнт "Звязды" Яўген Валошын.
Пра страшнае забойства беларускі Кацярыны Брокель (жаночае прозвішча Ханяк) яшчэ у 2008 годзе расказалі нідэрландскія і бельгійскія сродкі масавай інфармацыі. Труп некалі сімпатычнай дзяўчыны знайшлі ў доме мястэчка Баарле-Насаў, дзе яна жыла з мужам Робертам і маленькай дачкой Ніколь.
Больш за паўгода галандскі муж не звяртаўся ў паліцыю, быццам нічога не здарылася. Беларускія сваякі Кацярыны, збянтэжаныя яе адсутнасцю, звярнуліся ў нашу міліцыю. У Нідэрланды быў накіраваны адпаведны запыт - беларуску пачалі шукаць.
Знаходка аказалася страшнай. Рэшткі цела, залітыя мантажнай пенай, знайшлі ў шафе.
У 2008 годзе сваё журналісцкае расследаванне правяла мая калега, галандская журналістка Ёланда Шоўкерс з выдання BN DЕ Stеm. Ёй удалося паразмаўляць са следчымі і сведкамі па крымінальнай справе.
"Бландзінка Катрына з Беларусі пабралася шлюбам з Робертам-Янам Брокелем у чэрвені 2003 года. Вяселле адгулялі з размахам, - пісала Ёланда Шоўкерс. - Роберт-Ян працуе ў сферы сэкс-індустрыі, кіруе сеткай бардэляў..."
Таксама журналістка Ёланда Шоўкерс даведалася пра апошнія смс-паведамленні, якія высылаліся з тэлефона Каці. Іх атрымлівала Сюзен, галандская сяброўка нашай дзяўчыны.
Напрыклад, за некалькі дзён да смерці Каця пісала: "Муж хоча мяне забіць". На наступны дзень - "Я адлятаю ў Беларусь". А праз некалькі гадзін пасля гэтага прыйшла яшчэ адна загадкавая эсэмэска: "Я прыляцела ў Мінск, усё нармальна". Сюзен зрабіла для журналістаў сваю выснову: "Напэўна, забойца сам напісаў дзве апошнія эсэмэскі, каб заблытаць сляды".
Галандскае выданне выказала сваю версію разладу ў сям'і Брокеляў. Маўляў, да Каці з Беларусі прыехаў палюбоўнік Уладзімір, якога яна выдавала за брата. Муж згубіў маральны кантроль, калі даведаўся праўду.
Нідэрландская паліцыя распачала следства. Тым часам Роберт-Ян Брокель сам прыляцеў на радзіму і быў 27 лютага 2008 года затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
"Муж мяняў ёй машыны, не шкадаваў грошай, але быў сэксуальна заклапочаны"
Як толькі ў газеце BN DЕ Stеm з'явіўся матэрыял пра акалічнасці крымінальнай справы, я накіраваўся да беларускіх сваякоў Каці. На гутарку пагадзілася малодшая сястра забітай дзяўчыны - Надзя Ханяк, жыхарка Мінска. Яна расказала, чаму сястра пабралася шлюбам з Робертам-Янам і з-за чаго пачаўся разлад у сям'і.
- Калі Каця ўпершыню паехала ў Галандыю і пасля вярнулася, Роберт тэлефанаваў амаль кожны дзень, упрошваў сястру выйсці за яго замуж, - распавядала Надзя Ханяк. - Праз некалькі месяцаў Каця з'ехала. А яшчэ праз паўгода было вяселле, сястра зацяжарала. Потым нарадзілася пляменніца Ніколь, сястра кожны дзень тэлефанавала, ні на што не жалілася.
- Пра такі шлюб з забяспечаным замежнікам мараць многія беларускія жанчыны. Як жылося вашай сястры?
- Добра. Праўда, працаваць ён Каці не дазваляў, раўнаваў. Жылі заможна. Сястра распавядала: "Здараецца, перад мыццём вытрушваю кішэні яго штаноў, дык высыпаюцца тысячы еўра. І грашыма гэтымі муж нават не цікавіцца". Каця здала на правы, муж тут жа набыў машыну за 18 тысяч еўра. Урэзалася ў дрэва - трымай новы аўтамабіль. Праўда, не раз пераязджалі з горада ў горад, уцякалі ад падатковай паліцыі...
- Калі Роберт запраўляе бардэлямі, мо ён і сам заклапочаны ў сэксуальным плане?
- Ён рос адзіным дзіцем у сям'і. У школе з ім ніхто не сябраваў. Меў шмат комплексаў. Ён страшэнна любіў кампліменты. Калі надзяваў новую вопратку, хацеў, каб усе вакол казалі: "Як яна табе пасуе!". Калі яго не заўважалі, крыўдзіўся, мог утаперыцца ў камп'ютар і сядзець паўдня з сумным выглядам. Ён быў заклапочаны на сэксуальнай глебе, сястра яму казала: "Калі нешта не задавальняе, знайдзі сабе палюбоўніцу". Ён пачаў здраджваць.
- А як зразумець інфармацыю з галандскай прэсы наконт Уладзіміра, беларускага палюбоўніка Каці, які жыў у іх доме пад выглядам брата?
- Сапраўднае імя гэтага хлопца - Максім. З Кацяй яны пазнаёміліся ў Мінску, калі яна прыязджала ўладкоўваць пытанні з пашпартам. Тады яна ўжо разумела, што хоча разысціся з мужам. А першыя небяспечныя званочкі былі. Аднойчы Роберт прывёў яе ў так званы пара-клуб, дзе сямейныя пары абменьваюцца сэксуальнымі партнёрамі. Там ужо чакалі прыяцель мужа і яго сяброўка. Каця наадрэз адмовілася ад такога інтымнага кантакту. Муж пачаў лютаваць, ледзь яе не задушыў. Сястра перапужалася, але назаўтра Роберт прынёс вялізны букет кветак, стаў на калені. Ужо тады Каця падумвала забраць дачку і пераехаць жыць у Мінск.
Маленькай Ніколь сказалі: "Мама цябе кінула, з'ехала ў Беларусь"
Праз некалькі тыдняў пасля гэтага інтэрв'ю Надзя Ханяк паляцела ў Баарле-Насаў, дзе яе дапытвалі як сведку па справе аб гібелі сястры. Я таксама меўся выправіцца ў Нідэрланды, але ў апошні момант не склалася з шэнгенскай візай. Пра допыты ў паліцыі і наведванне таго самага дома, дзе знайшлі труп Каці, мне па тэлефоне распавядала сама Надзя і калегі з расійскага тэлебачання. Ужо тады стала зразумела — Роберт-Ян Брокель можа пазбегнуць пакарання. І вось чаму. Сюзэн, сяброўка загінулай Каці, якая ахвотна давала інтэрв'ю журналістам і была ўпэўнена ў вінаватасці Роберта, раптам змоўкла, нібы напужалася, перастала ісці на кантакт. Роберт наняў вельмі дарагога і кваліфікаванага адваката.
- Кажуць, што гэта адзін з самых дарагіх адвакатаў у Галандыі, - хвалявалася ў тэлефоннай размове Надзея Ханяк. - І хоць у паліцыі сцвярджаюць, што ўсе факты не на карысць Роберта, я баюся, што ён можа пазбегнуць пакарання.
Следства таксама праводзілася дзіўна. З аднаго боку, журналісты сцвярджалі, што ўдзел у мерапрыемствах па выкрыцці Роберта бяруць нямецкія і нават амерыканскія эксперты. З іншага боку, дом, дзе жыла маладая сям'я Брокеляў, нават не быў апячатаны.
- Чырвоная стужка з надпісам STОР там нібыта нацягнута, але дзверы прыадчыненыя, нічога не апячатана. Хоць дом - гэта важны рэчавы доказ, - перадавалі мне з месца падзей расійскія тэлевізійнікі.
Сястру Надзю Ханяк дапыталі і адправілі дадому, паабяцалі ў хуткім часе выйсці на сувязь. Але ні паліцыя, ні журналісты на сувязь больш не выходзілі.
Ужо праз некалькі тыдняў "дарагі" адвакат Роберта-Яна Брокеля дамогся першых вынікаў для свайго забяспечанага кліента.
"Паколькі следству не ўдалося высветліць прычыны смерці Катрыны, было прынята рашэнне вызваліць 37-гадовага падазронага, які не прызнае сваёй віны. Брокель не абмежаваны ў перамяшчэнні, яму дазволена разам з дачкой пакідаць межы краіны", - перадало выданне BN DЕ Stеm.
А праз нейкі час была прыпынена і вытворчасць па крымінальнай справе.
- Мне так і перадалі: "Віну Роберта не даказалі. Ён застаўся на волі". Атрымліваецца, што ён жыве спакойна і не мае ніякіх праблем, - абураецца Надзя Ханяк. - А за страшнае забойства сястры пакарання ніхто не панёс. Таксама мне перадалі, што Ніколь жыве разам з ім. Маленькай пляменніцы сказалі: "Маці кінула цябе і з'ехала ў Беларусь..."
Толькі ў 2010 годзе Надзеі Ханяк даслалі даведку аб смерці сястры, на галандскай мове. Гэта папера і сямейныя фотаздымкі Каці - адзіны ўспамін пра сястру, якая так недарэчна і так страшна загінула ў замежным "раі".
ПОГЛЯД ЗБОКУ
Трагічная гісторыя, якая здарылася з прывабнай беларускай дзяўчынай Кацяй, раскрывае цяжкія заганы сучаснага грамадства - за грошы часам можна ўсё. І не важна, дзе ты знаходзішся, у Нідэрландах ці нейкай збяднелай краіне, дзе не сціхаюць войны. Плаці грошы - і нават страшнае забойства, пра якое ведае паўсвету, можна прыкрыць.
Апошнім часам я шмат пішу пра хібы праваахоўнай сістэмы ў Беларусі. Такая праца журналіста - у нейкай ступені кантраляваць кампетэнтныя дзяржаўныя органы. Некаторыя службовыя асобы крыўдзяцца на такія матэрыялы, а некаторыя асабліва ўражлівыя чытачы пачынаюць думаць: "Як у нас усё дрэнна, прама бяспраўе!"
Але аказваецца, што замежныя праваахоўнікі могуць адмачыць такі нумар, што валасы дуба становяцца. Асабліва калі ахвяра - беларуская дзяўчына, сваякі якой не могуць наняць "дарагога" адваката.
Хто ж, калі не Роберт Брокель, вінаваты ў забойстве Каці Ханяк?
Рэшткі цела, залітыя мантажнай пенай, знаходзяць у пакоі дачкі Ніколь. Муж незадоўга да гэтага пагражаў смерцю. Каця знікае - і муж уцякае з дому, кідаецца наўцёкі ў ЗША.
Можа быць, "дарагі" адвакат падказаў паліцыі новыя неверагодныя факты, якія сведчаць пра тое, што беларускую дзяўчыну забіў не яе муж-вычварэнец, а нехта іншы? Але гэта ўжо — сцэнар для фантастычнага дэтэктыву... Разгадка тут простая - калі ты госць у чужой краіне, то і законы для цябе іншыя, то і пра справядлівасць можаш забыцца.
Многія нашы дзяўчаты мараць пра замежныя раі, але сутыкаюцца з праблемамі.
Каця зразумела, што грошы, добрыя машыны, прасторны дом - гэта не самыя прыярытэтныя рэчы ў жыцці. А менавіта на такія даброты часта клююць беларускі і дажываюць рэшту свайго жыцця нешчаслівымі. Каця зразумела, што з "замежнага раю" трэба вырывацца, але не паспела...