7710 рублёў для салдатаў тэрміновай службы - кошт агульнавайсковага пайка
06.08.2010 10:49
—
Новости Общества
Як паведаміў начальнік харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны Рыгор Голуб, нормы забеспячэння для ваеннаслужачых пастаянна ўдасканальваюцца.
З улікам рэкамендацый спецыялістаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены Міністэрства аховы здароўя быў распрацаваны і з 1 красавіка гэтага года зацверджаны новы склад пайкоў. У агульнавайсковы, напрыклад, дадаткова ўведзены 20 г смятаны, 15 г сычужнага сыру, а 40 г каўбасных вырабаў заменены на такую ж колькасць мяса птушкі. Салдаты сталі штодня атрымліваць полівітаміны, курынае яйка, ужываць больш сокаў. Разам з тым у рацыёне зменшана колькасць хлеба, бульбы і цукру.
Падзяліцца навіной:
Звязда
Звязда