Галоўны нарколаг краіны: кожны жыхар краіны выпівае 50 пляшак гарэлкі ў год
Ён зазначыў, што здароўе грамадзян і прырост насельніцтва ў паўночных краінах, такіх як Швецыя і Нарвегія, разам з іншымі фактарамі можна патлумачыць цяжкадаступнасцю алкаголю і яго дарагоўляй. «У Швецыі адзін магазін на ўскраіне горада разлічаны на 29 тысяч насельніцтва і бутэлька гарэлкі каштуе 60 еўра, у нас жа ўсё наадварот —
адзін магазін у лёгкадаступным месцы, разлічаны на 200 чалавек, і цана бутэлькі гарэлкі — 7 тысяч рублёў», — сказаў Талкачоў.Паводле яго слоў, штогод члены аб`яднання праводзяць агітацыйныя велапаходы па Беларусі. «Вось зараз мы праехалі па Мінскай вобласці і ўбачылі, што ў гарачую пару, калі трэба збіраць ураджай, насельніцтва ў асноўным выпівае», — зазначыў ён.
У сваю чаргу галоўны нарколаг міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксей Аляксандраў зазначыў, што па выніках мінулага года ў рэспубліцы было прададзена спіртных напояў у колькасці 12 літраў абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва. Пры гэтым ён падкрэсліў, што па выніках паўгоддзя 2010 года спажыванне алкаголю знізілася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вельмі нязначна, усяго на 0,4%.
«Інакш кажучы, кожны жыхар Беларусі, ад немаўляці да старога, выпівае 50 бутэлек гарэлкі за год», — сказаў Аляксандраў.Галоўны нарколаг зазначыў, што нежаданне людзей, якія выпіваюць, прызнаць сябе хворымі на алкагалізм і звярнуцца па дапамогу, цесна звязана з традыцыямі нашага грамадства, калі спажыванне алкаголю — гэта сацыяльная норма.
Кіраўнік цэнтра маніторынгу наркалагічнай сітуацыі ў Беларусі Рэспубліканскага
Ён таксама дадаў, што ў маі на
БелаПАН