Байковай патрэбная тэрміновая шпіталізацыя
05.08.2010 16:17
—
Новости Общества
Міхаіл Воўчак, адвакат сьледчай Генпракуратуры Сьвятланы Байковай, якая амаль паўгода знаходзіцца ў СІЗА КДБ, накіраваў хадайніцтва старшыні КДБ і генпракурору наконт зьмяненьня меры стрыманьня ягонай падабароннай і тэрміновай шпіталізацыі.
У Байковай выявілася вострая хвароба нырак. Лекары параілі ёй тэрміновую шпіталізацыю мінімум на месяц.
«Зацягваньне зь лячэньнем можа прывесьці да адмовы нармальнага функцыянаваньня нырак. Тым не меней Байкова не атрымлівае патрэбнай мэдыцынскай дапамогі»,- цытуе ліст адваката Воўчака «Народная воля».
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода