Кожны трэці хоча часова пажыць і папрацаваць за мяжой
05.08.2010 12:52
—
Новости Общества
Апытаньні грамадзкай думкі праводзіліся дасьледчыкамі амэрыканскага інстытуту Гэлапу сярод жыхароў 10 краін СНД, а таксама асацыяванага сябра Садружнасьці Туркмэністану і Грузіі, якая выйшла з СНД.
Калі гаварыць пра насельніцтва ўсіх 12 краін сумарна, то прынамсі накіравацца на часовую працу за мяжу хацелі 70 мільёнаў чалавек, або каля 24% з тых, хто пражывае на гэтай постсавецкай прасторы. Пакінуць жа ўласную радзіму назаўсёды жадалі б 13% насельніцтва гэтых краін. Аднак, адзначаюць дасьледчыкі сацыялягічнай службы, залежна ад краіны кожны з гэтых паказчыкаў моцна адрозьніваецца.

Краіна | Часова папрацаваць | Зьехаць назаўсёды |
Армэнія | 44% | 39% |
Малдова | 53% | 36% |
Беларусь | 35% | 20% |
Кіргізстан | 34% | 18% |
Грузія | 34% | 14 % |
Казахстан | 30% | 15% |
Азэрбайджан | 24% | 12 % |
Украіна | 21% | 15% |
Расея | 22% | 11% |
Таджыкістан | 28% | 9% |
Узбэкістан | 24% | 6% |
Туркмэністан | 19% | 5% |
Падчас апытаньня таксама высьветлілася, у якіх дзяржавах больш за ўсё сем'яў атрымліваюць дапамогу ад працуючых за мяжой сваякоў.
Краіна | Колькі насельніцтва атрымлівае дапамогу |
Таджыкістан | 24% |
Малдова | 23% |
Кіргізстан | 16% |
Беларусь | 5% |
Украіна | 4% |
Расея | 1% |
У апытаньнях узялі ўдзел звыш 13,2 тысяч чалавек. У кожнай зь дзяржаў сацыёлягі апыталі больш за 1 тысячу жыхароў.