Генпракуратура будзе больш увагі надаваць працы кантралюючых органаў

Источник материала:  
Генпракуратура будзе больш увагі надаваць працы кантралюючых органаўУ сваёй дзейнасці генпракуратура мае намер надаваць больш увагі працы кантралюючых органаў. Пра гэта заявіў журналістам 4 жніўня генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.Паводле яго слоў, сёлета праведзена больш за 600 праверак усіх кантралюючых органаў Беларусі, па выніках якіх некалькі соцень работнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, паведамляе БелаПАН.

Гаворачы пра недахопы ў сістэме праваахоўных органаў, генпракурор перадусім звярнуў увагу на праблему з якасцю следства ў органах пракуратуры, МУС і Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, а таксама на якасць падтрымання пракурорамі абвінавачанняў у судзе.

Васілевіч выказаўся за ўдасканаленне працы ў пытаннях абароны прадпрымальнікаў, а таксама за пашырэнне прымянення артыкула 88-1 Крымінальнага кодэкса, якая вызваляе грамадзян ад адказнасці ў выпадку вяртання ўрону.

Не ўсё, паводле слоў генпракурора, рацыянальна і ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе. Калі ў 2009 годзе рашэнні аб заключэнні пад варту прымаліся ў дачыненні да 18,5 тысяч асоб, то рашэнні аб вызваленні пад залог — толькі ў дачыненні да 40 чалавек. Такую сітуацыю Васілевіч лічыць няправільнай.

Ён паведаміў, што генпракуратурай падрыхтаваныя праекты дзяржпраграмы па барацьбе са злачыннасцю на 2010—2012 гады і канцэпцыі ўдасканалення мер крымінальнай адказнасці. "Канцэпцыя ўвязана з больш рацыянальным падыходам да рэгулявання сацыяльных і эканамічных адносін", — патлумачыў генпракурор.

Адносна крымінагеннай сітуацыі ў краіне Васілевіч паведаміў, што ў першым паўгоддзі зарэгістравана прыкладна на 2% злачынстваў менш, чым за такі ж леташні перыяд. На 17% скарацілася колькасць наўмысных забойстваў, на 18% — цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На 21% паменшылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Апошняе генпракурор звязаў не толькі з намаганнямі праваахоўных органаў, але і з "дэмаграфічнай ямай".

Высокім, паводле слоў Васілевіча, застаецца працэнт крадзяжоў. Асабліва актуальна гэта для сельскай мясцовасці.

Генпракурор таксама паведаміў, што ў першым паўгоддзі на 7% павялічылася колькасць зваротаў грамадзян у органы пракуратуры. Кожны сёмы з іх прызнаны абгрунтаваным.

Значная колькасць зваротаў тычыцца працы органаў дазнання і следства. Абгрунтаваным прызнаны кожны шосты з такіх зваротаў.
Крынiца: Народная Воля
←Синоптики: в ближайшие трое суток жара в Беларуси не спадет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика