Гаворачы аб новых рэйсах, у прыватнасці з Мінска ў Стакгольм, Анатоль Гусараў выказаў упэўненасць, што гэты напрамак будзе запатрабаваны як беларусамі, так і жыхарамі Скандынавіі. «Мы ўпершыню пайшлі на тое, каб звязаць лінію Мінск — Стакгольм з лініяй Мінск — Тэгеран, і за кошт гэтага зможам выкарыстоўваць дадатковыя транзітныя магчымасці», — сказаў гендырэктар. «Першыя рэйсы па новых напрамках ужо карыстаюцца попытам сярод пасажыраў», — адзначыў Анатоль Гусараў. «Белавія» будзе вывучаць узровень такой запатрабаванасці, каб пры неабходнасці павялічыць колькасць рэйсаў.
Рэйсы ў Стакгольм будуць выконвацца тройчы на тыдзень па аўторках, серадах і пятніцах на самалёце
БЕЛТА