Самыя разумныя выбіраюць эканоміку і права

Источник материала:  
03.08.2010 15:04 — Новости Общества

Закончылася залічэнне ў ВНУ на дзённую бюджэтную форму навучання.

Сёлетні план прыёму ў ВНУ на ўсе формы навучання павялічылі на пяць тысяч. Але гэта надта не паўплывала на прахадныя балы на прэстыжныя спецыяльнасці.

Самыя высокія прахадныя балы традыцыйна — у БДУ. У лідэрах спецыяльнасці факультэта міжнародных адносін: «Міжнароднае права» (369 — горад, 348 — вёска), «Сусветная эканоміка» (360), «Міжнародныя адносіны» (353).

Мяжу ў трыста балаў пераступілі і ў іншых сталічных ВНУ. У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на перакладчыцкім факультэце па спецыяльнасці «Англійская мова і другая мова са спецыялізацыяй» (355), «Нямецкая мова і другая мова са спецыялізацыяй» (347/173). Ва універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі гэта спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»(314), «Інфарматыка» (326/318) факультэта камп’ютэрных сістэм і сетак. У медыцынскім універсітэце — стаматалагічны факультэт (343/336).

У БНТУ самых разумных залічылі на аўтатрактарны факультэт на «Транспартную лагістыку» (289/283), «Сусветную эканоміку» (289/266) і «Бізнес-адміністраванне» (298/229) факультэта маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва.

У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адны з вышэйшых прахадных балаў на інжынерна-эканамічны факультэт — «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (272/267), але найвышэйшыя — на факультэце выдавецкай справы і паліграфіі, «Выдавецкая справа» (276).

Акадэмія МУС вызначыла нізкія прахадныя балы. Самыя высокія з іх — на міліцэйскі факультэт «Для патрэбаў Дзяржаўнага памежнага камітэта» (169). А вось для дзяўчат балы зашкальвалі. На следча-экспертны факультэт па спецыяльнасці «Судовая экспертыза» маладым людзям было дастаткова набраць 169 балаў, а дзяўчатам — 365.

Сёлета 55 ВНУ Беларусі плануюць прыняць амаль 103 тысячы абітурыентаў на ўсе формы навучання. І толькі кожны трэці з іх зойме бюджэтнае месца.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Беларусь не будет посылать в Ливан неподготовленных юнцов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика