У прафсаюз па дапамогу
03.08.2010
—
Новости Общества
Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) дапамагае звольненаму калектыву магазіна ў Гомелі абараніць свае правы.Як стала вядома "Народная Волі" прававы інспектар прафсаюза работнікаў РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка, з-за нястачы ў 160 млн. рублёў наймальнік звольніў увесь калектыў гомельскага магазіна "Электрагасгандаль". Наймальнік — дырэкцыя гомельскага аптова-рознічнага прадпрыемства гандлю "Аблгандальсаюз". Паводле слоў былых работнікаў, прычынамі звальнення стала іх адмова выплаціць суму, якой не хапала. Звольненыя звярнуліся па дапамогу ў юрыдычную службу прафсаюза работнікаў РЭП.
"Работадаўца адвольна вытлумачыў пункт 2 артыкула 47 Працоўнага кодэкса, згодна з якім права звольніць работніка настае пры адначасовай наяўнасці пэўных умоў. У гэтым выпадку прычынай звальнення можа стаць не проста той факт, што матэрыяльна адказны работнік меў доступ да грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, але ён павінен быў здзейсніць канкрэтныя вінаватыя дзеянні, якія можна кваліфікаваць як падставу для страты даверу", — растлумачыў праваабаронца. Прафсаюзны юрыст дапамог тром пацярпелым работнікам падрыхтаваць ад іх імя калектыўны іск у суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Былыя работнікі просяць прызнаць звальненне незаконным, аднавіць кожнага звольненага на працы і выплаціць сярэдні заробак за час вымушанага прагулу, паведамляе БелаПАН.
"Менавіта на наймальніку ляжыць абавязак даказаць, што кожны са звольненых работнікаў здзейсніў канкрэтныя, а не магчымыя вінаватыя дзеянні", — сказаў Судаленка.
"Зарплата работнікаў складае прыкладна 500 тыс. рублёў, а для кампенсацыі нястачы ім неабходна ўнесці амаль па 18 млн. Для гэтага прадаўцам трэба было б працаваць тры гады і пры гэтым нічога не ёсці і не піць", — адзначыў праваабаронца.
Паводле яго слоў, гэта не першы выпадак у Гомелі, калі пасля выяўлення нястачы работадаўца незаконна звальняе працоўны калектыў. Летась дырэкцыя ААТ гандлю "Цэнтр" па факце выяўленай нястачы звольніла прыкладна 30 работнікаў, якія таксама адмаўляліся плаціць. Пры дапамозе юрыдычнай службы Гомельскага прадстаўніцтва прафсаюза работнікаў РЭП у судзе звальненне было прызнана незаконным. Работадаўца вымушаны быў выплаціць работнікам больш за 30 млн. рублёў кампенсацыі сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу і маральнага ўрону ў сувязі з незаконным звальненнем.

Крынiца: Народная Воля