Група беларускіх міратворцаў будзе накіравана ў Ліван
Указам кіраўніка краіны для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ў склад Часовых сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Ліванскай Рэспубліцы накіроўваецца група прадстаўнікоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у колькасці 9 чалавек.
Ваеннаслужачыя Беларусі прымуць удзел у місіі ААН у якасці афіцэраў штаба місіі, урачоў шпіталя, а таксама спецыялістаў па ваенна‑грамадзянскаму ўзаемадзеянню. Функцыянальныя абавязкі беларускіх прадстаўнікоў будуць звязаны з інфармацыйным забеспячэннем дзейнасці місіі, аказаннем медыцынскай дапамогі міратворцам, ажыццяўленнем узаемадзеяння Часовых сіл з грамадзянскім насельніцтвам і грамадскімі арганізацыямі.
Рашэнне аб накіраванні беларускіх спецыялістаў прынята на падставе абавязацельстваў Беларусі, што вынікаюць з далучэння рэспублікі ў 2001 годзе да сістэмы рэзервовых пагадненняў ААН, якія рэгулююць удзел дзяржаў — членаў арганізацыі ў міратворчай дзейнасці,а таксама ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2003 года нумар 254‑З «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі».
Падрыхтоўка беларускіх міратворцаў праводзілася ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі добраахвотнасці ўдзелу, прававой і сацыяльнай абароненасці міратворцаў, усебаковага матэрыяльнага і тэхнічнага забеспячэння.Выкананне гэтага ўказа пацвердзіць прыхільнасць Рэспублікі Беларусь да справы ўмацавання міжнароднага міру пад эгідай ААН і ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права, а таксама дасць магчымасць узмацніць пазіцыі краіны на міжнароднай арэне, стварыць новыя механізмы для рэалізацыі яе знешнепалітычных інтарэсаў.
БЕЛТА