Беларусь пакуль не далучылася да канвенцыі аб забароне на касетныя бомбы
Удзельнікамі Канвенцыі з’яўляюцца 107 краін, 37 з іх яе ратыфікавалі. У адпаведнасці з дакументам кожная
Беларусь пакуль не далучылася да канвенцыі.
Такую пазіцыю краіны ў гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН прадстаўнік міжнароднай кампаніі за забарону касетных боепрыпасаў, дырэктар ГА «Цэнтр СКАФ», член
З гэтай задачай не ўдаецца справіцца з 2004 года. Па выніках двух праведзеных тэндэраў Еўракамісія пакуль так і не змагла вызначыцца з выканаўцам работ, на якія гатова выдзеліць 4 мільёны еўра. Утылізацыя беларускіх запасаў
Паводле слоў Загуменнава, Беларусь раздзяляе гуманітарныя мэты канвенцыі, але пакуль не можа сабе дазволіць прыняць абавязацельствы, улічваючы жорсткія рамкі дакумента, у прыватнасці па тэрмінах знішчэння касетных боепрыпасаў. Такі падыход засноўваецца на вопыце выканання Атаўскай канвенцыі і Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, мяркуе спецыяліст.
Разам з тым, паведаміў Загуменнаў, Беларусь бярэ ўдзел у падрыхтоўцы «больш мяккага» праекта Пратакола аб забароне касетных боепрыпасаў да Канвенцыі ААН аб канкрэтных відах звычайнай зброі. Дакумент забараняе пэўныя віды звычайных узбраенняў, якія, лічыцца, наносяць празмерныя пашкоджанні або маюць невыбіральнае дзеянне. Праца вядзецца сумесна з краінамі, якія не далучыліся да базавай канвенцыі, — ЗША, Расіяй, Кітаем, Індыяй і іншымі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН