На Брэстчыне за паўгода раззброілі роту браканьераў

Источник материала:  
30.07.2010 17:40 — Новости Общества
Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Васечка.

Васечка: "За першыя паўгода ў браканьераў адабралі 71 адзінку агнястрэльнай зброі, з іх 33 незарэгістраваных. Забралі 47 недазволеных прыладаў палявання - такіх, як петлі, капканы. Канфіскавалі 1647 кілаграмаў незаконна ўпаляванай дзічыны".

Апошні выпадак адбыўся днямі ў Бярозаўскім раёне, кажа сп.Васечка. Пасля тэлефанавання на “гарачую лінію” інспектары затрымалі двух мужчынаў, якія ў трох заплечніках пераносілі мяса незаконна здабытага дзіка вагой 45 кілаграмаў. 
 
Штраф за незаконнае паляванне складае да 2,1 млн рублёў (60 базавых велічыняў). Калі сумарная вага мяса перавышае 40 кілаграмаў, браканьера могуць прыцягнуць і да крымінальнай адказнасці. 

←В Каменецком районе построят «Дом европейских встреч»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика