На ўроках фізкультуры ў школах будуць выкарыстоўваць электронныя падручнікі

Источник материала:  
30.07.2010 09:39 — Новости Общества

Пра гэта паведаміў 29 ліпеня журналістам у Мінску міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Міністр выказаўся супраць выдання падручніка на папяровым носьбіце.

«Ёсць небяспека, што настаўнікі фізкультуры прымусяць дзяцей канспектаваць падручнік, калі на вуліцы дрэннае надвор’е і няма магчымасці выйсці на стадыён»,

— заўважыў Радзькоў. Разам з тым, паводле яго слоў, педагогі гавораць пра неабходнасць падручніка, які дае тэарэтычныя веды і неабходны для падрыхтоўкі да экзамену па фізічнай культуры.

На думку Радзькова, ёсць сэнс прыйсці да кампраміснага варыянту — электроннага падручніка, які дазваляе наглядна прадэманстраваць навучэнцам не толькі тэорыю, але і тэхніку, правілы якога-небудзь віду спорту. Так, у Мінадукацыі быў прадстаўлены электронны дапаможнік па баскетболе, распрацаваны ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Нагадаем, экзамен па фізічнай культуры (па выбары) быў уведзены ў беларускіх школах з 2006 года. Паводле звестак Міністэрства адукацыі, у гэтым годзе экзамен па фізкультуры здалі 4.579 навучэнцаў, у мінулым — 4.263.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Прэзідэнцкія стыпендыі і грашовыя прэміі атрымаюць 819 навучэнцаў і студэнтаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика