Пратэстантаў спрабуюць зьнішчыць эканамічнымі санкцыямі
Мінскі гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэньне Маскоўскага суду спагнаць з вернікаў амаль 100 000 даляраў штрафу. Летась супрацоўнікі Камітэту аховы прыроды Менгарвыканкаму ўзялі пробы глебы на тэрыторыі царквы (былым калгасным кароўніку на ўскрайку гораду).
Яны заявілі, што колькасьць нафтапрадуктаў перавышае дазволены паказчык у 6 разоў і зьвярнуліся ў суд, каб спагнаць з вернікаў штраф у 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў, а таксама кампэнсацыю за нанясенне ўрону навакольнаму асяроддзю памерам 263 мільёны рублёў.
Яшчэ амаль 9 мільёнаў рублёў пратэстанты мусяць заплаціць за заварот Мінгарвыканкаму ў суд.
Вернікам "Новага жыцьця" пагражае яшчэ адзін штраф. Пакуль эколягі толькі азнаёмілі іх з актам, зь якога вынікае, што вернікі пашкодзілі ўрадлівы слой глебы, зрабіўшы дзіцячую пляцоўку.
Памер штрафу можа быць ад 350 000 даляраў да 1 мільёну 200 000.
Вернікі заявілі пра беспрэцэдэнтны ціск на суполку. Яны маюць намер прайсьці ўсе неабходныя інстанцыі, каб далей зьвяртацца ў міжнародныя структуры, бо лічаць дзеянні ўладаў незаконнымі.
Працяг у наступным нумары "Народнай Волі"