Канал «Беларусь-ТВ» абагнаў CNN

Источник материала:  
29.07.2010 11:02 — Новости Общества
Спадарожнікавы канал «Беларусь-ТВ» увайшоў у дзясятку самых папулярных інфармацыйных тэлеканалаў у Расіі.

Неэфірнае (кабельнае/спадарожнікавае) тэлебачанне ў Расіі глядзіць 32% насельніцтва, прычым у 1 квартале 2010 адбыўся значны рост аўдыторыі.

Паводле дадзеных адмысловага даследавання, сярод спадарожнікавых (неэфірных) тэлеканалаў, якія вяшчаюць у Расійскай Федэрацыі, «Беларусь-ТВ» саступае толькі «Расіі-24» і Euronews. На пытанне «Якія з пералічаных тэлеканалаў вы гледзіце?» 87% выбралі «Расію-24», 53% — Euronews, 50% — «Беларусь-ТВ». Тэлеканалы CNN і RTVi назвалі 28% і 16% адпаведна.

У параўнанні з 1-м кварталам 2009 тыднёвая аўдыторыя «Беларусь-ТВ» сярод гледачоў неэфірнага ТБ вырасла на 50% і да 1-га кварталу 2010 склала 4,2% (для параўнання: доля «Рен-ТВ» складае 4,1%). Суадносіны мужчын і жанчын сярод аўдыторыі тэлеканала складаюць 39% і 61% адпаведна. 75% — гэта гледачы ва ўзросце ад 35 гадоў і старэйшыя. Асноўная маса гледачоў «Беларусь-ТВ» працуе, прычым 11% займае кіроўныя пасады. У цэлым гледачы тэлеканала ацэньваюць свой матэрыяльны стан як сярэдні і вышэйшы (79% у 2009 і 74% у 1-м квартале 2010).

58% гледачоў «Беларусь-ТВ» выбіраюць яго за расійскую мову вяшчання, 47% — за жанравую разнастайнасць, 42% — за інфарматыўнасць.

У якасці іншых прычын рэспандэнты называлі наяўнасць добрых старых фільмаў, цікавасць да навінаў Беларусі.

Палова тых, хто не глядзеў «Беларусь-ТВ», адзначаюць у якасці прычыны недастатковую колькасць моладзева-забаўляльных праграм і серыялаў, а таксама большую цікавасць да ўнутрырасійскіх навінаў.

Нагадаем, «Беларусь-ТВ» — гэта дзяржаўны некамерцыйны тэлеканал, які кругласутачна вяшчае за межамі Беларусі і забяспечвае інфармацыйную сувязь этнічных беларусаў з гістарычнай радзімай. Вяшчанне вядзецца на беларускай і расійскай мовах.

Даследаванне TGI-Russia: «Рэйтынгі і партрэт аўдыторыі тэлеканала «Беларусь-ТВ» праведзенае групай CОMCON на замову Белтэлерадыёкампаніі. Кампанія COMCON праводзіць рэгулярныя і заказныя медыядаследаванні, маніторынг стылю жыцця і спажывання расійцаў, вывучае фінансавы рынак.

Падзяліцца навіной: 
naviny.by

←Завтра минская ГАИ проведет единый день безопасности дорожного движения по профилактике ДТП из-за превышения скоростных режимов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика