Не знайшлося сведкаў «лаянкі матам»

Источник материала:  
28.07.2010 18:20 — Новости Общества
Вячаслава Сіўчыка, Касю Давыдзік, Міколу Дземідзенку і Андрэя Кіма, затрыманых 27 ліпеня на плошчы Якуба Коласа, адпусцілі. Судовае разбіральніцтва перанесенае на 5 жніўня.

Сябры затрыманых чакаді дя суда ад 9-й раніцы. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Выводзяць Вячаслава Сіўчыка. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Кася Давыдзік упершыню трапіла на Акрэсціна. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Андрэй Кім пасля суда. © Фота Юльяна Місюкевіча.

Мікола Дземідзенка. © Фота Юльяна Місюкевіча.

У сераду ад 9-й раніцы ля памяшкання суда Савецкага раёна Мінска сабраліся сябры і паплечнікі затрыманых — каля 20 чалавек. Ноч з аўторка на сераду чацвёра затрыманых прабылі ў ізалятары на Акрэсціна.

Аб 11.40 іх прывезлі ў суд. Непадалёк ад будынка стаялі тры аўтобусы з спецназам, навокал знаходзілася нязвыклая для падобных працэсаў колькасць міліцыянтаў. Многія з прысутных меркавалі, што справа для падсудных скончыцца як мінімум «суткамі».

Затрыманых грамадскіх актывістаў, якія 27 ліпеня, з нагоды Дня незалежнасці, паспрабавалі ўскласці кветкі да помніка Якубу Коласу, традыцыйна вінавацілі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу (нецэнзурная лаянка). А 13.00 пачаліся слуханні. Суддзя Аксана Ралява займалася справамі Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка. Касю Давыдзік і Мікалая Дземідзенку судзіла Іна Ляўкова. Суд Кіма быў закрыты, нават яго маці не пусцілі.

У будынку суда ўвесь час прысутнічалі начальнік апорнага пункта Савецкага раёна Дзмітры Валынцаў разам з намеснікам начальніка РУУС Савецкага раёна Максімам Свірыдам, што кіравалі затрыманнямі 27 ліпеня.

Яны заявілі ў судзе, што сведкаў нецэнзурнай лаянкі пакуль прадставіць не могуць.

З-за адсутнасці сведкаў з боку абвінавачвання, судовыя працэсы былі перанесеныя на 5 жніўня. Да таго часу міліцэйскія начальнікі паабяцалі даць суду сведкаў — відавочна, з ліку сваіх падначаленых.

Гэтыя і іншыя затрыманні апошняга часу праваабаронцы звязваюць з запалохваннем напярэдадні выбараў.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

←«Наша ніва» обжалует предупреждения мининформа по поводу "Крестного батьки"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика