Памерла Алена Залеская — адна з найстарэйшых актывістак дэмакратычнага руху Віцебшчыны
28.07.2010 16:54
—
Новости Общества
На 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы пайшла з жыцця Алена Васільеўна Залеская. Яна была вядома як адна са старэйшых актывістак дэмакратычнага руху Віцебшчыны.
У пачатку
Алена Залеская вылучалася сваёй прынцыповасцю, бескапмпраміснасцю, вытанчанай інтэлігентнасцю. Яе ініцыятыўнасці, актыўнасці маглі пазайздросціць многія маладыя людзі. І да апошніх дзён свайго жыцця яна заставалася жанчынай з вялікай літары — заўсёды сачыла за сабой, апраналася з адметным густам. Дарэчы, Алена Васільеўна добра шыла, вязала, няблага спявала. Яна была добрай, патрабавальнай маці для сваіх дзьвюх дачок і пяшчотнай бабуляй для ўнукаў.
Пахаванне Алены Васільеўны Залескай адбудзецца ў чацвер, 29 ліпеня.
Падзяліцца навіной:
Народныя навіны Віцебска
Народныя навіны Віцебска