Салігорскіх маладафронтаўцаў будуць судзіць за

Источник материала:  
28.07.2010 11:18 — Новости Общества
У Салігорску міліцыянты сарвалі конкурс малюнкаў на асфальце, які ладзіў «Малады Фронт» да Дня незалежнасці. На шасцярых удзельнікаў склалі пратаколы за несанкцыяваную акцыю. Суды адбудуцца бліжэйшымі днямі.

Як паведаміў Іван Шыла, на акцыю сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек і вялізная колькасць міліцыянтаў.

«Затрымалі нас непасрэдна на месцы. Я сказаў невялікую прамову пра тое, што пяты раз адбудзецца конкурс малюнкаў у Салігорску, чаму ён прысвечаны і чаму мы збіраемся менавіта ў гэты дзень. Пасля міліцыя папярэдзіла, што той, хто возьме крэйду ў рукі, будзе затрыманы. Такіх знайшлося шэсць чалавек. Мы не зусім верылі адразу ў сур’ёзнасць намераў міліцыі. Але яны адразу затрымалі шасцярых».

Па словах Шылы, раней конкурс малюнкаў на асфальце ніколі не разганялі. Толькі адзін раз за ўсе гады маладафронтаўцаў спрабавалі абвінаваціць, што малюнкі крэйдай наносяць шкоду гарадской маёмасці. Аднак улады самі неўзабаве адмовіліся ад гэтага абвінавачання.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Белоруски Остапчук и Михневич завоевали «золото» и «серебро» чемпионата Европы по легкой атлетике в толкании ядра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика