Сідорскі і Кубілюс нефармальна сустрэліся ў Нясвіжы
28.07.2010 11:46
—
Новости Общества
27 ліпеня ў Нясвіжы (Мінская вобласць) прайшла сустрэча прэм"ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса. Яна мела нефармальны характар. Чыноўнікі наведалі Нясвіжскі замак — радавое гняздо Радзівілаў, праехалі па горадзе ў карэце. 


Як раней паведамлялася, Кубілюс 25 ліпеня адправіўся ў адпачынак — у велапаход з сябрамі і калегамі па тэрыторыі Беларусі. Разам з Кубілюсам і яго жонкай Расай у паездцы ўдзельнічаюць міністр эканомікі Дайнюс Крайвіс і міністр сацабароны і працы Данатас Янкаўскас.
26 ліпеня турыстычная група на чале з Кубілюсам праехала праз Наваградак, 27 ліпеня наведала Мір і Нясвіж, а затым накіравалася ў Брэсцкую вобласць.
Велатур завершыцца 1 жніўня.



Кубілюс у Міры.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН