На мінскіх могілках ушанавалі памяць творцаў незалежнасці
На Усходніх могілках ушанавалі памяць Васіля Быкава, ля магілы якога выступіў пісьменнік Генадзь Бураўкін. На яго думку, абвяшчэнне незалежнасці — важная гістарычная падзея, забывацца на якую — кашчунства. «Кланяючыся гэтаму дню, мы павінны кланяцца людзям, якія яго набліжалі, такім як Быкаў».
Дэлегацыя наведала магілы палітыка Генадзя Карпенкі, фатографа Уладзіміра Кармілкіна, які захоўваў на здымках гістарычныя моманты ды пакінуў пасля сябе вялізны архіў, Ігара Герменчука — дэпутата, рэдактара газеты «Свабода».
На Паўночных могілках ушанавалі памяць пісьменніка Артура Вольскага.
«Гаворачы пра сённяшняе свята варта не толькі прыгадаць тых, хто спрычыніўся да непасрэднага абвяшчэння Дэкларацыі, але і ранейшых дзеячаў незалежніцкага руху», — зазначыў на кальварыйскіх могілках мастак Мікола Купава. Прысутныя ўсклалі кветкі да магілаў Янкі Лучыны, Вацлава Іваноўскага, а таксама да магілы мастака, аўтара эталону сённяшняга герба Пагоня Яўгена Куліка,
Юліян Місюкевіч