За
Як паведамілі БелаПАН у Беларускім рэспубліканскім таварыстве ратавання на водах (Асвод), 113 чалавек патанулі непасрэдна пры купанні ў вадаёмах.
Разам з тым 83 чалавекі ўдалося выратаваць, а таксама папярэдзіць прыкладна 800 трагедый на вадзе.Спецыялісты адзначаюць, што прычына большасці здарэнняў — парушэнне правілаў бяспечных паводзін на вадзе. Акрамя таго, многія з патанулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап"янення.
На мінулым тыдні ў вадзе загінулі двое двухгадовых дзяцей. Так, у вёсцы Стары Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці па недаглядзе бацькоў хлопчык упаў у адкрыты люк палівачнага калодзежа і патануў. У Крычаве Магілёўскай вобласці двухгадовая дзяўчынка патанула ў надзіманым басейне, застаўшыся без нагляду бацькоў.
Усяго з пачатку года па 25 ліпеня ў Беларусі патанулі 747 чалавек, уключаючы 58 непаўналетніх.За аналагічны перыяд мінулага года — 474 чалавекі, уключаючы 60 дзяцей. Нагадаем, з 12 па 18 ліпеня ў краіне патанула 145 чалавек. Гэты перыяд стаў рэкордным па колькасці патанулых за апошнія 30 гадоў. Разам з тым з пачатку года 564 чалавекі работнікам Асвода ўдалося выратаваць (540 — летась).
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН